Вучоная ступень: доктар філасофскіх і паліталагічных навук
Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №8 ад 05.03.2009 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 18 кастрычніка 1941 года ў с. Старасельцы Плевенскай вобласці (Балгарыя). У 1966 годзе скончыў сафійскі ўніверсітэт “Клімент Ахрыдскі” па спецыяльнасці “філасофія і гісторыя”. У 1980 годзе яму прысвоена званне доктара філасофскіх навук, у 2006 годзе – доктара палітычных навук. З 1982 года – прафесар філасофіі пры Балгарскай акадэміі навук (БАН) . З чэрвеня 2001 года – народны прадстаўнік 39-га Народнага сходу Рэспублікі Балгарыя (узначальвае камісію па адукацыі, навуцы навакольнага асяроддзя). З 25 красавіка 2005 года да мая 2009 года – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь. Аўтар больш за 500 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, 28 манаграфій, сярод якіх “У бітве за будучыню. Свет і Балгарыя ў глабальную эпоху” (2002), “Паміж мінулым і будучым” ( 2005-2007 ), “Цывілізацыя і філасофія Старажытнага і Сучаснага Кітая” (2006). Петка Ганчаў – ганаровы прафесар Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Пасля завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі выкладае і займаецца навукова-даследчай дзейнасцю. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2009 годзе.