Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: канцлер Універсітэта Турку
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 07.03.2008 г.
Кароткая біяграфія: Эеро Вуорыа займаецца даследаваннямі ў галіне малекулярнай біялогіі. Ён таксама выконвае абавязкі эксперта пры Еўрапейскім камітэце і Еўрапейскім фондзе па навуцы. З 2004 года ўзначальвае працоўную групу пры Міністэрстве адукацыі Фінляндыі, якая распрацоўвае прапановы па нацыянальнай стратэгіі развіцця прафесійных даследаванняў і павышэння прывабнасці кар’еры даследчыка для выпускнікоў універсітэтаў. З 2003 па 2009 год - канцлер Універсітэта Турку. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена ў 2008 годзе.