Вучоная ступень: акадэмік (сапраўдны член) Беларускай інжынернай акадэміі
Вучонае званне: кандыдат тэхнічных навук
Пасада на момант прысваення звання: прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагаючых тэхналогій
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 02.03.2007 г.
Кароткая біяграфія: У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці “Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне”. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Структура і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў для канструкцый карданных перадач серыі “ Белкард-2000”. З’яўляецца сааўтарам звыш 50 аб’ектаў прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца патэнтамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2007 годзе.