Фестываль навукі ў Мінску – гэта найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабную падзею, якая знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з найноўшымі распрацоўкамі вучоных і дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій.
У 2025 годзе Фестываль навукі пройдзе ўжо 7-ы раз, і вы можаце дапамагчы зрабіць яго незабыўным! Фестываль навукі – гэта ўнікальная і яркая падзея, якая развіваецца і ўдасканальваецца дзякуючы энтузіязму людзей, якія ўкладаюць свае веды, крэатыўныя ідэі і фізічныя намаганні.
Калі вы студэнт, прафесіянал, валанцёр ці проста захопленыя навукай і гатовы актыўна ўдзельнічаць і браць на сябе адказнасць, запрашаем далучыцца. Бо менавіта захопленыя людзі ствараюць нешта грандыёзнае і дапамагаюць папулярызаваць навуку!
Прайсці рэгістрацыю можна па спасылцы.