З 11 па 12 лютага 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі прайшоў семінар-трэнінг па сацыяльным праектаванні і прадпрымальніцтве (АПШІФТ) «Ініцыятывы ў дзеянні: вывучаем - праектуем - добраўпарадкоўваем».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 20 спецыялістаў і педагогаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія працуюць з членамі дзіцячых і падлеткавых парламентаў, а таксама лідарамі і актывістамі маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў з гарадоў, якія ўжо далучыліся або плануюць далучыцца да платформы "Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам". Сярод удзельнікаў семінара была студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Ніна Гайко.
На працягу двух дзён удзельнікі прайшлі шлях ад зараджэння ідэі да рэалізацыі паўнацэннага сацыяльнага праекта, вывучыўшы чатыры ключавыя модулі метадалогіі: даследаванне, праектаванне, стварэнне і тэсціраванне, рэалізацыя.
У завяршэнне семінара-трэнінгу ў фармаце мазгавога штурму адбылося абмеркаванне эфектыўнасці адаптацыі метадалогіі сацыяльнага праектавання АПШІФТ у адукацыйных установах.
Пасля заканчэння навучання ўсім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты.