У V міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Праблемы ўзаемадзеяння публічнага і прыватнага права пры рэгуляванні эканамічных адносін", арганізаванай Уральскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, прынялі ўдзел прадстаўнікі пяці краін. Сярод дакладчыкаў быў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка.