2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці і закліканы згуртаваць беларусаў вакол нацыянальнай гісторыі, падкрэсліць важнасць аб'ектыўнай ацэнкі мінулага нашай краіны. Таксама гэты год знамянальны тым, што ў хуткім часе пройдзе Рэферэндум, прысвечаны зменам у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Менавіта пра гэтыя аспекты з калектывам ААТ "Гродна Азот" гаварылі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Кітурка і дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава.