На галоўны старт расійскага сезона – чэмпіянат Расіі па лёгкай атлетыцы – фінал серыі «Каралева спорту» адправіліся 39 прадстаўнікоў Беларусі, у ліку якіх быў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Алег Тамашэвіч. У рамках турніру беларускія спартсмены прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства, заваяваўшы пяць узнагарод, уключаючы тры залатыя медалі, сярэбраны і бронзавы.