Васіль Паўлавіч Казлоў нарадзіўся 7 сакавіка 1922 года ў вёсцы Сталка Чавускага павета Гомельскай губерніі. На фронт пайшоў добраахвотнікам 12 ліпеня 1941 года. З 3 красавіка 1942 па 1945 год ваяваў старэйшым тэлефаністам у складзе 248-га асобнага батальёна сувязі 163-й стралковай дывізіі на Паўночна-Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 10 медалямі.