Гістарычная памяць адыгрывае важную ролю ў развіцці грамадства, для Беларусі асабліва ў кантэксце Вялікай Айчыннай вайны. У 2021-2023 гг. на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы правялі НДР «Вялікая Айчынная вайна як канструкт фарміравання гістарычнай памяці ў сучасных сацыяльных рэаліях», якая адпавядае прыярытэтным напрамкам навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гг.