У рамках візіту доктар філасофскіх навук, прафесар школы філасофіі факультэта гуманітарных навук НДУ «Вышэйшая школа эканомікі», галоўны рэдактар часопіса «Пытанні філасофіі» Барыс Пружынін і доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры філасофіі МПГУ Таццяна Шчадрына правялі прэзентацыю праекта «Філасофія Расіі першай паловы XX стагоддзя», прачыталі серыю лекцый, прынялі ўдзел у працы Круглага стала па актуальных праблемах сучаснай адукацыі і выступілі на гарадскім тэарэтыка-метадалагічным семінары «Актуальныя праблемы сацыягуманітарных ведаў».