З 29 лютага па 2 сакавіка ў горадзе Маладзечне прайшлі спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў. Гэтыя спаборніцтвы мелі асаблівую важнасць, бо з'яўляліся адборачнымі да будучага Чэмпіянату Еўропы, які запланаваны на чэрвень і пройдзе ў Сербіі. Купалаўцы прайшлі адбор і прымуць удзел у спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню.