23 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў конкурс аратарскага майстэрства "Лагасфера - 2023", арганізаваны кафедрай журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Удзельнікамі спаборніцтва выступоўцаў сталі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, педагагічнага і юрыдычнага факультэтаў універсітэта. Сёлета конкурс праходзіў пад дэвізам "Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае, як пад небам Бацькаўшчыны жыць?" і быў прымеркаваны да Года міру і стварэння, а таксама 15-годдзя кафедры журналістыкі.