У рамках выканання сумеснага міжнароднага навукова-даследчага праекта БРФФД-НФЕНК № М23КІ-014 «Механізмы карэкцыі прыроднымі злучэннямі і іх нанаструктураванымі комплексамі метабалічных парушэнняў у тканінах печані і сэрца пацукоў пры дыябеце і інтаксікацыі» прадстаўнік Інстытута біямеханікі і медыцынскай інжынерыі правёў адкрытую лекцыю і майстар-клас на факультэце біялогіі і экалогіі.