Па выніках рэспубліканскага этапа конкурсу "Студэнт года Рэспублікі Беларусь" курсант ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Барыс Бараноўскі заняў ганаровае другое месца.
Гэта дасягненне не толькі для Барыса, але і для ўсяго Купалаўскага ўніверсітэта. Яго працавітасць, упартасць і імкненне да дасканаласці сталі прыкладам для ўсіх студэнтаў. Таксама ў сталіцы Купалаўскую ВНУ прадставіла Лізавета Высоцкая, студэнтка юрыдычнага факультэта.