11 жніўня для замежных навучэнцаў Купалаўскага ўніверсітэта выдаўся днём, далёкім ад звыклых летніх будняў, – ён павярнуўся сапраўдным падарожжам скрозь час. Дзеці, якія пражываюць у студэнцкім інтэрнаце № 3 (БЛК, 3), разам з педагогам-арганізатарам Карынай Віктараўнай Таўсцюк і выхавацелем Вольгай Мікалаеўнай Шчарбаковай адправіліся да легендарнага мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» – месца, дзе ажывае гісторыя і памяць гаворыць гучней за словы.