Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта, старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Кітурка наведала выхаванцаў дзіцячых садоў №24 і №39 горада Гродна ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", якая з'яўляецца адной з самых маштабных у краіне. Універсітэт удзельнічае ў гэтай акцыі штогод, і сёлета валанцёрскія атрады ўсіх факультэтаў пастараліся асабліва.