У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы запушчаны другі сезон папулярнага адукацыйнага праекта. Гэта новая сустрэча выкладчыкаў і пошук адказаў на пытанні «як вучыць сучасных студэнтаў?», «якім тэхналогіям аддаваць перавагу?», «як знаходзіць кропкі судакранання са студэнтамі з розным узроўнем падрыхтоўкі?».