Сёння, 18 снежня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла маштабная дыялогавая пляцоўка, якая сабрала студэнтаў з усіх факультэтаў. Цэнтральныя тэмы сустрэчы – «Інфармацыйная бяспека: правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт» і «Процідзеянне карупцыі: меры адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні». Арганізатарам мерапрыемства выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы.