Форум "Мы - куратары" праходзіў 27 і 28 кастрычніка на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і сабраў больш за сотню ўдзельнікаў з усёй краіны. Удзел у мерапрыемстве бралі кіраўнікі метадычных аб'яднанняў куратараў ва ўніверсітэтах, а таксама самі куратары, якія раней падалі свае метадычныя распрацоўкі для ўдзелу ў конкурсе паспяховых практык у сферы арганізацыі працы куратараў навучальных груп. У ходзе завочнага этапа былі адабраны лепшыя работы, аўтары якіх і былі запрошаны на форум.