Пасяджэнне ў пашыраным фармаце адбылося сёння, 28 мая. Ключавымі тэмамі абмеркавання сталі ўдасканаленне работы з заказчыкамі кадраў у сістэме бесперапыннай адукацыі і развіццё міждысцыплінарных падыходаў у падрыхтоўцы сучасных спецыялістаў.
24-25 мая ў Ашхабадзе прайшла юбілейная XXV міжнародная ўніверсальная выстава «Белы горад Ашхабад». У склад дэлегацыі Рэспублікі Беларусь увайшлі прадстаўнікі вядучых універсітэтаў краіны, у тым ліку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сёння, 28 мая, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла дыялогавая пляцоўка «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыя нацызму». Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні супрацьдзеяння экстрэмізму, недапушчэнне рэабілітацыі нацызму і спосабы супрацьдзеяння кіберзлачынствам.
Сёння, 28 мая, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася ХХХІІІ абласная міжвузаўская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «ПОДВІГ НАРОДА БЕССМЯРОТНЫ», прысвечаная 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.
З 11 па 25 мая Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з трыма замежнымі ўніверсітэтамі праводзіў міжнародны конкурс відэаролікаў "Мой родны горад". Яго ўдзельнікамі сталі 30 студэнтаў з ВНУ Беларусі, Расіі і Таджыкістана. 26 мая адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу.
У маі 2026 года студэнты 4 курса спецыяльнасці "Электронны маркетынг" факультэта эканомікі і кіравання Вольга Пятроўская і Аліна Чарот прайшлі стажыроўку ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэце.
З 26 па 29 мая Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прымае ўдзел у XXXI Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ТІБО-2026» і Форуме высокіх тэхналогій і лічбавай інфраструктуры HTDI, якія праходзяць у Мінску. Ключавой тэмай форуму ў гэтым годзе з'яўляецца «Штучны інтэлект – драйвер тэхналагічнага развіцця».
На працягу навучальнага года каманды ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы спаборнічаюць у красамоўстве і ўменні адстойваць свой пункт гледжання. Мэта турніру – развіццё крытычнага мыслення, аргументацыі і публічных выступаў у студэнтаў.
На два дні Мінск аб'яднаў вядучыя ўніверсітэты трох краін для абмеркавання міжнароднага адукацыйнага супрацоўніцтва. Тут з 27 па 28 мая адначасова праходзяць два маштабныя міжнародныя мерапрыемствы – Трэці Форум Лігі рэктараў універсітэтаў Беларусі, Бразіліі і Расіі і Шосты Форум Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі.
Доктар педагагічных навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Таранцей выступіў замежным навуковым кіраўніком пры абароне доктарскай дысертацыі выкладчыка Тарасскага ўніверсітэта.
27 мая ў Купалаўскім універсітэце адбылася Міжнародная студэнцкая канферэнцыя "Чырвоны Крыж паўсюды для кожнага: міласэрнасць без межаў". Форум, які праводзіцца ўжо восьмы раз, сёлета зноў пацвердзіў свой міжнародны статус, аб'яднаўшы маладых даследчыкаў з Беларусі і Расіі.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца конкурс прафесійнага майстэрства "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта". На гэты раз сваім вопытам барацьбы з прафесійным выгараннем падзеліцца дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Парфёнава.
З 18 па 20 мая ў Магілёве праходзіў IV Міжнародны студэнцкі юрыдычны форум “СЮФ.International”. Купалаўскі ўніверсітэт на форуме годна прадставілі студэнткі юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» – Махічэхра Абдугафарава, Шохсанам Абдугафарава і Вікторыя Багута.
V Міжнародны маладзёжны экалагічны адукацыйны форум прайшоў у Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з 19 па 22 мая. Наш універсітэт на форуме прадставілі дацэнт кафедры экалогіі Вольга Крамлёва і студэнткі 3-га курса спецыяльнасці «Экалогія».
28 мая на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца XXXIII абласная міжвузаўская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Подзвіг народа несмяротны». Мерапрыемства будзе прысвечана 85-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
1 чэрвеня ў 14:00 на стадыёне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вуліцы Захарава, 32 адбудзецца традыцыйны спартыўны фестываль у рамках фізкультурна-аздараўленчага мерапрыемства «Купалаўцы – за здаровы лад жыцця».
Сёння, 26 мая, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя вытокам нашай духоўнасці і культуры. Філалагічны факультэт арганізаваў для студэнтаў і выкладчыкаў сапраўднае свята асветы.
25 мая ў рамках праекта БелТА "Краіна гаворыць" прайшла размова з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікам праграмы стаў адказны сакратар прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта Авак Вартанян.
Сёння, 26 мая, у Беларусі пачаўся адзін з самых адказных і значных этапаў уступнай кампаніі 2026 года - правядзенне цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах на выбар.
26 мая ў Мінску адбылася сустрэча прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і прадстаўнікоў Лэшанскага педагагічнага ўніверсітэта. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках адукацыі і асобных спецыяльнасцей.
16 мая кафедра замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правяла міжвузаўскую алімпіяду па замежных мовах для студэнтаў нямоўных спецыяльнасцей трох ВНУ Гродзеншчыны.
З 30 красавіка па 25 мая 2026 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіў конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў, які быў арганізаваны ў адпаведнасці з загадам прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ад 27.03.2026 № 291-ахр «Аб правядзенні конкурсу метадычных распрацовак».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках праекта "ШІасяроддзе" прайшлі практычныя заняткі, прысвечаныя праектаванню і ўкараненню фондаў ацэначных сродкаў (ФАС) з прымяненнем нейрасеткавых тэхналогій і іх інтэграцыі з Адукацыйным парталам універсітэта.
Сёння, 25 мая, на пляцоўцы чытальнай залы навуковай бібліятэкі распачала працу інтэрактыўная графічная майстэрня, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў ролі старажытнага перапісчыка, пазнаёміцца з абрысамі старажытных славянскіх азбук, глаголіцы і кірыліцы. На гэтай лакацыі размешчана і выстаўка “Свет славянскай кнігі”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.
Сёння, 25 мая, у Купалаўскім універсітэце на факультэце мастацтваў і дызайну адбылося адкрыццё выставы-конкурсу дзіцячага малюнка "Усе фарбы жыцця для цябе…", якая прысвечана Году беларускай жанчыны і Дню абароны дзяцей.
22 мая на сцэне канцэртнай залы Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі – 2026». Творчыя калектывы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дастойна прадставілі свой універсітэт і прывезлі 14 дыпломаў першай, другой і трэцяй ступені.
З 22 па 23 мая ярка і незабыўна прайшоў традыцыйны студэнцкі палявы турыстычны злёт, які аб'яднаў самых актыўных, спартыўных і творчых студэнтаў з усіх факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
22 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся выпуск 48 слухачоў падрыхтоўчага аддзялення Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі.
Штомесячнае інфармацыйна-прапагандысцкае мерапрыемства на тэму "Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі" прайшло 22 мая на базе Навукова-тэхналагічнага парку. Галоўным спікерам стаў Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, член рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы Ігар Карпенка.
Сёння, 22 мая, фае галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы напоўнілася чароўнымі гукамі музыкі. Выкладчыкі і студэнты факультэта мастацтваў і дызайну падарылі супрацоўнікам і студэнтам сапраўднае свята ў межах традыцыйнай ініцыятывы «Кожная пятніца – роднае, сваё».
Сёння, 22 траўня, у Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Павышэнне псіхалагічнай кампетэнтнасці выкладчыкаў УВА ў працы са студэнтамі», якая стартавала 11 мая.
З 20 па 22 мая Мінск стаў цэнтрам прыцягнення для навуковай моладзі: тут адбыўся V Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі з міжнародным удзелам.
25 мая ў Гродне адкрыецца выстава-конкурс дзіцячага малюнка "Усе фарбы жыцця для цябе…". Мерапрыемства пройдзе з мэтай падтрымкі таленавітых дзяцей і стварэння ўмоў для іх творчага, інтэлектуальнага развіцця. Яно накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў універсітэта, якія праводзяцца ў Год беларускай жанчыны, і будзе прымеркавана да Дня аховы дзяцей.
З 19 па 20 мая на пляцоўках фізіка-тэхнічнага факультэта і факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла абарона праектаў у рамках конкурсу «ІнНаСтарт». Студэнты, маладыя прадпрымальнікі і каманды прадставілі свае праекты рознай ступені гатоўнасці – ад прататыпаў да гатовых бізнес-мадэляў.
Наталля Лабеева, спецыяліст кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта, прэзентавала сваю аповесць «Дзённік мастоміса або Жыццё вачыма пацуковай мышкі».
Сёння, 21 мая, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся арганізацыйны семінар для членаў арганізацыйных камісій карпусоў пункта правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.
15 мая Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі на базе Луганскай акадэміі Следчага камітэта быў праведзены міжнародны юрыдычны форум «Асаблівасці процідзеяння гібрыдным пагрозам у дачыненні да Расійскай Федэрацыі». Сваю распрацаваную канцэпцыю на форуме прадставіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка.
21 мая ў Купалаўскім універсітэце стартавала XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект у забеспячэнні інфармацыйна-палітычнай бяспекі дзяржавы: дыскурсы, канцэпты і практыкі". Форум прымеркаваны да 30-годдзя Усебеларускага народнага сходу і аб'яднаў экспертаў з 17 краін свету.
21 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Тэмай сустрэчы стала абмеркаванне пытанняў развіцця турыстычнай сферы Беларусі і Гродзенскай вобласці, а таксама турызму як аднаго з вядучых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшую пяцігодку.
У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» факультэт эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы наведала доктар эканамічных навук, прафесар кафедры менеджменту і кіравання якасцю Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Алена Васільева.
Згодна з рашэннем Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь двум выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – Вікенцію Таркоўскаму і Аксане Валюк – была прысуджана вучоная ступень і прысвоена вучонае званне.
Дыялог на тэму «Дзеці ў няволі: канцэнтрацыйныя, донарскія і перасыльныя лагеры на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» аб'яднаў выкладчыкаў, студэнтаў, супрацоўнікаў пракуратуры Гродзенскай вобласці і прайшоў сёння, 20 мая.
Прадстаўнікі навукова-педагагічнай школы доктара біялагічных навук, прафесара, прафесара кафедры біяхіміі ГрДУ імя Янкі Купалы Ільі Заводніка сумесна з калегамі з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Кольскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук і Мурманскага арктычнага ўніверсітэта вывелі новую методыку выдзялення лекавых рэчываў з раслін.
Сёння, 20 мая, у Ленінскім раёне адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Дошкі гонару. На гэтай знакавай падзеі традыцыйна адзначаюць тых, хто сваім прафесіяналізмам і адданасцю справе ўносіць значны ўклад у развіццё горада і рэгіёна.
Генеральная пракуратура Расіі пад эгідай Міждзяржаўнага савета СНД запрашае моладзь Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праявіць свае творчыя здольнасці ў барацьбе з сацыяльна небяспечнымі з'явамі.
З 12 па 14 мая на юрыдычным факультэце праходзіла міжнародная студэнцкая анлайн-школа «Памяць без тэрміна даўніны», прымеркаваная да 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі навуковага форуму выступілі юрыдычныя факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага.
Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла сярод вучняў 4-9 класаў. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Купалаўскім універсітэце 16 мая.
14 мая ў Екацярынбургу прайшла IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Праблемы ўзаемадзеяння публічнага і прыватнага права пры рэгуляванні эканамічных адносін", арганізаваная Уральскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам. Яе ўдзельнікам стаў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка.
З 18 па 22 мая ГрДУ імя Янкі Купалы пяты раз становіцца міжнародным цэнтрам матэматычнай думкі. Тут праходзіць XXII Міжнародная навуковая канферэнцыя па дыферэнцыяльных ураўненнях «Еругінскія чытанні – 2026».
19 мая ў рамках XVI Тыдня адукацыі дзяржаў – членаў ШАС на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў Міжнародны круглы стол «Біяразнастайнасць як аснова ўстойлівай будучыні: ад стратэгіі да дзеянняў». Удзельнікамі абмеркавання сталі прафесіяналы з Беларусі, Расіі, Казахстана і Манголіі.