На факультэце эканомікі і кіравання кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку сумесна з партнёрамі з ліку арганізацый - заказчыкаў кадраў правялі мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Міжнароднага дня банкаў. Яго ўдзельнікамі сталі выкладчыкі і студэнты факультэта эканомікі і кіравання, а таксама прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк", які з'яўляецца базавай арганізацыяй кафедры.