18 лістапада ў Маладзёжным цэнтры «Гродна» адбылося знакавае мерапрыемства для самых актыўных прадстаўнікоў студэнцтва – закрыццё трэцяга працоўнага семестра – 2026. Ва ўрачыстай атмасферы ўшаноўвалі байцоў і атрады, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё студатрадаўскага руху. Сярод тых, хто вызначыўся, – прадстаўнікі працоўнага штаба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла сустрэча з валанцёрамі падзейнага атрада «Энергія падзей», на якой расказалі пра спецыфіку падзейнага валанцёрства і магчымасці ўдзелу ў маштабных праектах універсітэта.
Сёння, 6 кастрычніка, у ГрДУ імя Янкі Купалы дадзены старт навучальнаму семінару «Школа валанцёра». Яго праца разлічана на ўвесь навучальны год: заняткі будуць ісці да 21 мая 2027 года.
Удзельнікі абмеркавалі дзейнасць пярвічнай арганізацыі за 2022 год, зацвердзілі план працы на 2023 год, а таксама абралі камітэт пярвічнай арганізацыі БТЧК ГрДУ імя Янкі Купалы на 2023 год.