У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па праграме "Запрошаны прафесар" заняткі на юрыдычным факультэце праводзіў вядучы спецыяліст у галіне цывілістычнага судаводства, прызнаны ў гэтай сферы аўтарытэт у СНД і ЕС - у нядаўнім мінулым віцэ-прэзідэнт Федэральнай натарыяльнай палаты Расіі - Заслужаны дзеяч навукі РФ , доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта Уладзімір Яркоў.