У перыяд з 22 па 25 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць візіт прадстаўнікоў Праваахоўнай акадэміі з Рэспублікі Узбекістан.
16 красавіка ў навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта прайшоў сёмы модуль семінара "Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі", які сабраў больш за 100 удзельнікаў. Спікерам мерапрыемства выступіў Уладзімір Галынскі, намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязей БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
З 14 па 20 красавіка факультэт эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта стаў пляцоўкай для правядзення ўнікальнай адукацыйнай падзеі – Вясновай Міжнароднай школы «Бізнес, інавацыі, тэхналогіі – аснова ўстойлівага развіцця рэгіёнаў ва ўмовах цыфравізацыі». Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках праграмы міжнароднага супрацоўніцтва з Іркуцкім дзяржаўным універсітэтам, аб'яднала студэнтаў і выкладчыкаў для глыбокага вывучэння сучасных трэндаў у галіне ўстойлівага развіцця і цыфравой трансфармацыі.
16 каманд-удзельнікаў прапаноўвалі ідэі, накіраваныя на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў Гродне. На працягу 48 гадзін яны працавалі над стварэннем сацыяльнай рэкламы для грамадскага транспарта, імкнучыся да ўкаранення інавацыйных і ўстойлівых рашэнняў.
25 красавіка навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае ўсіх жадаючых на Бібліяноч – 2025. Сёлета тэма мерапрыемства прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі, што з'яўляецца важнай падзеяй для беларускага народа і нагадвае аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці.
24 красавіка ў 12:00 у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе музычная віктарына «Мелодыі Перамогі», прымеркаваная да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218.
16 красавіка для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Эканамічнае права» юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта правялі азнаямленчую экскурсію ў эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.
Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у Рэспубліканскім ваенна-патрыятычным конкурсе "Я б у армію пайшла", прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты конкурс не толькі ўмацоўвае патрыятычны дух моладзі, але і дае магчымасць глыбей усвядоміць значнасць гераізму нашых продкаў. Удзельніцы падрыхтавалі творчыя нумары, у якіх адлюстравалі мужнасць і стойкасць салдат, якія баранілі нашу Радзіму.
У Віцебску адбыўся 1-ы адкрыты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе імя В.М. Ізапольскага. Гэты турнір стаў адным з ключавых этапаў адбору на першынство Еўропы, якое запланавана на чэрвень бягучага года ў Італіі.
Выйшлі з друку чарговыя нумары серый 4 і 5 навуковага часопіса "Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы". Апроч займальных матэрыялаў ад аўтараў з універсітэта, у гэтым выданні прадстаўлены артыкулы даследчыкаў з Мінска, Магілёва, Гомеля, а таксама нашых расійскіх калег з Масквы, Іркуцка і Белгарада.
Студэнты факультэта эканомікі і кіравання адправіліся ў Ліду ў экскурсійную паездку, якая стала падарункам рабятам за перамогу ў конкурсе першакурснікаў «Alma Mater – любоў з першага курса 2024». Таксама да іх далучыліся студэнты, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці факультэта і ўніверсітэта.
У Купалаўскім універсітэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Горад, прырода, людзі ў гісторыі і сучаснасці», арганізаваная ў рамках святкавання 250-годдзя стварэння першага батанічнага сада ў Беларусі, размешчанага ў Гродне.
18 красавіка прафсаюзны актыў і Савет маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Чыста! Праф! Саюз!». Месцам правядзення мерапрыемства стаў помнік Балеснай маці, які з'яўляецца сімвалам памяці аб вайне і трагічных падзеях мінулага.
Гэтая важная кампанія стартавала 15 красавіка з выпускнікоў педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры, 16 красавіка прайшло размеркаванне выпускнікоў факультэта біялогіі і экалогіі, 17 красавіка - выпускнікоў філалагічнага факультэта, 18 красавіка - выпускнікоў факультэта эканомікі і кіравання.
10 красавіка студэнтка спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Кіра Смаль узнагароджана дыпломам II ступені на Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных у галіне тэхнічных навук.
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь падвёў вынікі конкурсу "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці" за 2024 год. Сярод пераможцаў выпускнікі-купалаўцы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося доўгачаканае ўзнагароджанне пераможцаў VII Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2025". Гэта падзея аб'яднала маладыя таленты ў галіне медыямастацтва з усёй Беларусі.
17 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў конкурс "Лепшая група ўніверсітэта - 2025". Гэтае мерапрыемства стала яскравым прыкладам згуртаванасці і творчасці студэнцкай супольнасці, аб'ядноўваючы маладых людзей розных спецыяльнасцяў і фармуючы моцныя сувязі ўнутры Купалаўскага ўніверсітэта. Конкурс не толькі выявіў таленты студэнтаў, але і падкрэсліў важнасць узаемадзеяння паміж факультэтамі, садзейнічаючы стварэнню адзінай адукацыйнай прасторы.
16 красавіка на юрыдычным факультэце адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, доктарам юрыдычных навук, прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Сяргеем Трахіменкам.
У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць VII Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "МЕДЫЯСФЕРА-2025". Пасля цырымоніі адкрыцця 17 красавіка адбылося знаёмства з працамі фіналістаў, пададзенымі ў 5 намінацыях: "Друкаваныя СМІ", "Электроннае СМІ (ТБ)", "Фотапраект", "Інтэрнэт-праект" і "Камунікацыйны праект". На працягу дзвюх гадзін члены журы размаўлялі з аўтарамі, абмяркоўвалі праектныя рашэнні, абменьваліся меркаваннямі на пляцоўках фестывалю.
16 красавіка на факультэце эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны навуковы семінар "Роля падрыхтоўкі эканамічных кадраў у забеспячэнні ўстойлівага развіцця і эфектыўнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", які арганізаваны з прымяненнем сучасных ІКТ-тэхналогій і аб'яднаў экспертаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. Суарганізатарам дадзенага навуковага мерапрыемства выступіў Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт, прадстаўнікі якога прынялі ўдзел у афлайн фармаце. Супрацоўніцтва з гэтай навучальнай установай ФЭУ ажыццяўляе з 2022 года.
З 23 па 25 красавіка ў Гродне пройдзе III Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій, які дапаможа моладзі знайсці цікавыя варыянты працаўладкавання.
З 11 па 26 красавіка ў Маскве праходзіў ХХХII Міжнародны маладзёжны навуковы форум "Ламаносаў - 2025", які стаў важнай платформай для абмеркавання актуальных пытанняў з розных абласцей. Студэнткі 4 курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» факультэта псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта годна прадставілі свае даследаванні, прадэманстраваўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі і глыбокія веды ў галіне псіхалогіі.
17 красавіка на базе педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Педагогіка і адукацыя – 2025». Гэтая значная падзея сабрала навукоўцаў, дактароў навук, выкладчыкаў універсітэтаў і каледжаў, а таксама школьных настаўнікаў, метадыстаў і выхавацеляў, якія прадстаўляюць усе пласты педагагічнай супольнасці. Канферэнцыя прывабіла ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Казахстан і Кітайскай Народнай Рэспублікі, што падкрэсліла яе міжнародны статус і важнасць.
З 17 па 18 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе VII Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "Медыясфера-2025". Падзея сабрала ўдзельнікаў з усёй краіны, якія пазмагаюцца за званне лепшых.
Сёння, 17 красавіка, першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі прымае ўдзел у VIII Нацыянальнай навукова-метадычнай канферэнцыі «Архітэктура ўніверсітэцкай адукацыі: стратэгіі развіцця чалавечага капіталу Расіі». Мерапрыемства праходзіць з 17 па 18 красавіка на базе ФДБУ “Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына» у Санкт-Пецярбургу.
Стартовал приём заявок для участия в республиканском конкурсе для назначения стипендий Президента Беларуси талантливым молодым учёным на 2026 год.
Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе для назначэння стыпендый Прэзідэнта Беларусі таленавітым маладым вучоным на 2026 год.
З 15 па 16 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыякультурныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне: метадалогія даследаванняў і кіраўнічыя практыкі».
16 красавіка прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пытанні "Уцягванне моладзі ў дзейнасць грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі": ад праектаў да сістэмы і якасці працы". Гэтае значнае мерапрыемства сабрала больш за 600 удзельнікаў з усёй краіны.
11 красавіка на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшло мерапрыемства, прысвечанае адаптацыі замежных магістрантаў да ўмоў вышэйшай навучальнай установы. Сустрэча была арганізавана з мэтай забяспечыць паспяховую камунікацыю і інтэграцыю студэнтаў, якія прыбылі з Кітайскай Народнай Рэспублікі і вучацца на англійскай мове.
Для прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу і іншых педагагічных работнікаў прайшоў семінар па тэме "Фарміраванне жыццесцвярджальных паводзін у навучэнцаў".
Двухдзённы форум стартаваў сёння, 15 красавіка, і аб'яднаў 175 даследчыкаў Беларусі і Расіі.
У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Гродзенскай вобласці.
У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць конкурс па распрацоўцы Місіі і Бачання ўніверсітэта. Гэты конкурс – унікальная магчымасць для студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў універсітэта, а таксама для заказчыкаў кадраў унесці свой уклад у фарміраванне стратэгічнага напрамку і каштоўнасцей Купалаўскага універсітэта.
Напярэдадні Дня касманаўтыкі, 11 красавіка 2025 года, у ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася дыялогавая пляцоўка «Беларусь — касмічная дзяржава». Мерапрыемства сабрала студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, якія абмеркавалі дасягненні Беларусі ў сферы касманаўтыкі і яе перспектывы.
11 красавіка ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь прайшоў адкрыты конкурс "Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця". Студэнт 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзіслаў Курлянчык быў удастоены дыплома III ступені за эсэ на тэму "Энергетычная бяспека: нацыянальны і міжнародны аспект".
22 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца спартыўна-мастацкі фестываль "Купалаўскі старт". Гэтае мерапрыемства аб'яднае каманды студэнтаў розных факультэтаў універсітэта ў захапляльных спартыўных і творчых іспытах.
Спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні разгарнуліся ў раёне Цэнтральнага рынку, дзе спартсмены прадэманстравалі свае навыкі і вынослівасць. Удзел у спаборніцтвах прынялі прадстаўнікі 9 факультэтаў.
Удзел у мерапрыемствах такога кшталту не толькі садзейнічае паляпшэнню навакольнага асяроддзя і грамадскіх месцаў, але таксама згуртоўвае студэнцкую супольнасць, умацоўваючы ўзаемаадносіны і дэманструючы гатоўнасць да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Рабяты навялі парадак паблізу ад бюста Янкі Купалы, а таксама на тэрыторыі каля корпуса па вуліцы Леніна, 32.
12 красавіка на факультэце псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта прайшоў захапляльны заключны этап алімпіяды па псіхалогіі для школьнікаў «ПсіLogos».
На фізіка-тэхнічным факультэце адбудзецца традыцыйная навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў "Фізіка вакол нас". Падзея збярэ ўдзельнікаў 17 мая ўжо 13-ы раз.
На базе навучальнага корпуса фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў мінулую пятніцу адбылася яркая і незабыўная падзея - дыскатэка "Фізіка ў рытме, філалогія ў танцы". Гэтае мерапрыемства стала цудоўнай магчымасцю для студэнтаў двух факультэтаў не толькі павесяліцца, але і завесці новыя знаёмствы.
12 красавіка студэнты, прафесарска-выкладчыцкі склад і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які стаў выдатнай магчымасцю для паляпшэння навакольнага асяроддзя і ўмацавання каманднага духу сярод купалавай супольнасці.
11 красавіка 2025 г. на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў універсітэта. У алімпіядзе прынялі ўдзел 44 студэнты з чатырох факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта: матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага, інжынернага і эканомікі і кіравання.

Рэспубліканскі суботнік – гэта даўняя традыцыя, якая аб'ядноўвае беларусаў у сумеснай працы на карысць нашай краіны. У гэты дзень рэктарат, супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта таксама ўнеслі свой уклад у агульную справу.
Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе не толькі палепшыць стан навакольнага асяроддзя і грамадскіх месцаў, але і згуртоўвае нашу супольнасць, умацоўваючы ўзаемаадносіны і дэманструючы гатоўнасць да сумесных намаганняў на карысць грамадства. Мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках рэспубліканскага суботніка, прымеркаваны да Года добраўпарадкавання.
На юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца XXV Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Узаемадзеянне прававых сістэм сучаснасці ў мэтах устойлівага развіцця грамадства".
У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў горад Самарканд 10 красавіка 2025 года начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным развіццю міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва і прасоўванню паслуг устаноў адукацыі ва Узбекістане.
У ГрДУ імя Янкі Купалы сёмы раз адбудзецца Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «МЕДЫЯСФЕРА». Журы фестывалю-конкурсу, які ладзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыла сваю працу. Фіналістамі сталі 70 праектаў, аўтары якіх будуць адзначаны дыпломамі I, II, III ступені і спецыяльнымі намінацыямі журы.
З 1 красавіка на факультэтах ГрДУ імя Янкі Купалы праводзяцца метадычныя семінары для прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта на тэму «Фарміраванне ў студэнтаў жыццесцвярджальнай пазіцыі». Арганізатарамі серыі семінараў выступае сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і факультэт псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта.