Сацыяльная абарона навучэнцаў - комплекс мер, устаноўленых дзяржавай у мэтах забеспячэння атрымання адукацыі навучэнцамі, накіраваных на іх матэрыяльнае забеспячэнне, прадастаўленне ім дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Ва ўніверсітэце распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на сацыяльную падтрымку навучэнцаў:
- Мерапрыемствы ў галіне матэрыяльнай дапамогі і матэрыяльнага стымулявання.
- Мерапрыемствы ў галіне вырашэння жыллёвых пытанняў.
- Мерапрыемствы ў галіне забеспячэння бяспечных умоў навучання.
- Мерапрыемствы ў галіне арганізацыі харчавання.
- Мерапрыемствы ў галіне аховы здароўя.
- Мерапрыемствы ў галіне забеспячэння занятасці навучэнцаў.
- Фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы і вольны час.
Студэнтам бюджэтнай формы навучання для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца з заявай на імя рэктара (форма заявы для атрымання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія навучаюцца на бюджэтнай форме навучання) да сакратара камісіі па аказанні матэрыяльнай і іншай сацыяльнай дапамогі Млыноўскай Карыны Мар'янаўны.
Кантакты:
вул.Ажэшкі, 22, каб.230.
Тэл.72-26-15
Студэнтам платнай формы навучання для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца з заявай на імя старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў (форма заявы для атрымання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія навучаюцца на платнай форме навучання) да Трафімовіч Дзіяны Іванаўны.
Кантакты:
вул.Ажэшкі, 22, каб.229.
Тэл.73-19-50
Для атрымання месца ў пакоі інтэрната студэнту неабходна звярнуцца з заявай на імя рэктара (форма заявы на атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце) у дэканат факультэта. Месца ў інтэрнаце прадастаўляецца згодна з чарговасцю, якая сфармавалася на факультэце і пры наяўнасці свабодных месцаў у інтэрнатах універсітэта.
Палажэнне аб матэрыяльным заахвочванні
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай і іншай сацыяльнай дапамогі
Палажэнне аб выдзяленні пуцёвак на аздараўленне
Палажэнне аб парадку ўліку маючых патрэбу ў прадастаўленні інтэрната
Заяву на атрыманне інтэрната
Заява на матдапамогу для навучэнцаў бюджэтнай формы навучання
Заява на матдапамогу для навучэнцаў платнай формы навучання