Студэнты і магістранты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у конкурсе эсэ «Мне 20! Я ведаю эфектыўныя спосабы павышэння якасці законаў!», які праводзіў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Пераможцы конкурсу і ўдзельнікі, якія паказалі высокія вынікі, былі запрошаны ў цэнтр для ўручэння памятных сертыфікатаў і сувеніраў. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 23 лістапада. Магістрантка юрыдычнага факультэта Аксана Сяргей атрымала сертыфікат за лепшае эсэ ў конкурсе і каштоўныя падарункі.
Акрамя таго, дзяўчына атрымала права апублікаваць свае навуковыя артыкулы ў штогадовым зборніку «Права ў сучасным беларускім грамадстве» і будзе ўключана ў склад Маладзёжнага Савета цэнтра, які пачне сваю працу ў 2018 годзе.
Магістрантка юрыдычнага факультэта Кацярына Жаўняровіч і студэнтка 2 курса Яна Красціна былі ўзнагароджаны сертыфікатамі за ўдзел у конкурсе.
Конкурс быў абвешчаны напярэдадні 20-годдзя Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і накіраваны на прыцягненне ўвагі будучых юрыстаў да працэдур, зместу і праблем законапраектнай дзейнасці, садзейнічання інтэграцыі адукацыйнага працэсу і нарматворчай дзейнасці. За перамогу ў конкурсе змагаліся прадстаўнікі 11 вышэйшых устаноў краіны.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.