Трэнінгі і практычныя заняткі праводзяцца па зададзенай тэматыцы, накіраваны на развіццё ўменняў і навыкаў па вызначаным накірунку.
Трэнінгі і практычныя заняткі праводзяцца на факультэтах і ў інтэрнатах студэнцкага гарадка па запыту студэнцкага актыву, куратараў вучэбных груп, выхавальнікаў студэнцкага гарадка, адміністрацыі і ініцыятыве навучальных груп.
Праграма складаецца зыходзячы з патрэб заказчыка і чаканых вынікаў.
Тэмы трэнінгаў:
- адаптацыя да новых умоў навучання;
- камандаўтварэнне;
- пераадоленне стрэсу перад экзаменамі;
- развіццё камунікатыўных навыкаў;
- кіраванне канфліктамі;
- развіццё лідэрскіх якасцяў;
- фарміраванне матывацыі дасягнення;
- кіраванне эмоцыямі;
- асэнсаванне сябе, усведамленне сваіх слабых і моцных бакоў, фарміраванне жыццёвага сцэнарыя, самарэалізацыя, мастацтва кіраваць сабой, развіццё ўпэўненасці ў сябе, павышэнне самаацэнкі.
Для правядзення практычных заняткаў, трэнінгаў звяртацца:
г. Гродна, БЛК, 3, каб. 1.
КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: 41-02-27.
E-MAIL: d4648@grsu.by, SPPS_GRSU@mail.ru