Мэта праекта: каардынацыя і актывізацыя моладзевых ініцыятываў, развіццё ў студэнтаў высокіх маральных якасцяў шляхам прапаганды ідэй добраахвотнай працы на карысць грамадства і прыцягненне студэнтаў да вырашэння сацыяльна значных праблем.
Задачы праекта:
- папулярызацыя ідэй валанцёрскага руху ў моладзевым асяроддзі, прыцягненне моладзі да ўдзелу ў добраахвотнай бязвыплатнай дапамогі;
- фарміраванне арыентацыі ў моладзі на пазітыўныя каштоўнасці праз уцягванне ў рэальную сацыяльна-карысную дзейнасць;
- падтрымка і рэалізацыя сацыяльных ініцыятыў студэнтаў, стварэнне аптымальных умоў для распаўсюджвання валанцёрскага руху і актывізацыі ўдзелу студэнтаў у сацыяльна-значных акцыях горада і вобласці;
- каардынацыя дабрачыннай (валанцёрскай) дзейнасці студэнтаў усіх факультэтаў;
- сістэмная прапаганда валанцёрскай дзейнасці ў моладзевым асяроддзі;
- усталяванне партнёрскіх сувязяў з моладзевымі арганізацыямі і фондамі для сумеснай сацыяльна значнай дзейнасці.
Праект рэалізуецца па наступных напрамках:
- шэфская дапамога ветэранам ВАВ, ветэранам працы універсітэта, а таксама адзінокім пажылым людзям і інвалідам;
- дапамога дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама маламаёмасным сем'ям і цяжкахворым дзецям;
- дапамога бяздомным жывёлам;
- мерапрыемствы, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя;
- прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі, якая навучаецца;
- іншая валанцёрская дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Непасрэдную рэалізацыю праекта ажыццяўляе Савет валанцёраў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы".
Каардынатарам Савета валанцёраў з'яўляецца педагог сацыяльны 2 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Есіна Валянціна Іванаўна.
Група Вконтакте
Што трэба зрабіць, каб стаць валанцёрам ва ўніверсітэце?
- Звярнуцца да старшыні валанцёрскага атрада на факультэце;
- Выбраць жаданы кірунак валанцёрскай дзейнасці;
- Падаць заяву аб прыёме ў члены валанцёрскага руху (атрада) на імя дэкана факультэта;
- Член валанцёрскага атрада.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, звяртацца:
230023, Гродна, Ажэшка, 22-224, тэл. +375 152 731986