Мэтай дзейнасці Клуба з'яўляецца ўмацаванне маральных асноў сям'і і павышэнне яе прэстыжу сярод студэнцкай моладзі, фарміраванне свядомага і адказнага стаўлення да сямейнага жыцця.
Напрамкі работы Клуба:
- Псіхалагічныя гутаркі, дзелавыя і ралявыя гульні, групавыя трэнінгі па фарміраванні гарманічных узаемаадносін у пары, сям'і.
- Семінары-практыкумы па фарміраванні ведаў, уменняў і навыкаў стварэння спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў сям'і.
- Сямейныя кансультацыі з псіхолагам па вырашэнні праблем у шлюбным дыядэму.
- Сямейныя кансультацыі з псіхолагам і педагогамі па пытаннях выхавання, развіцця і самарэалізацыі дзяцей.
- Дашлюбнае кансультаванне (дыягностыка, тэставанне праблем пары, карэкцыйна-псіхалагічнае кансультаванне).
- Псіхалагічныя гасціныя для шлюбных пар па ахове рэпрадуктыўнага здароўя ў сям'і.
Каардынатарам Клуба маладой сям'і з'яўляецца педагог-псіхолаг 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Крыніцкая Дзіна Бякіраўна.
Клуб маладой сям'і запрашае ўсіх, каго хвалююць пытанні:
- пабудова моцных адносін, крызісы ў сямейных адносінах і выхад з іх;
- перажыванне цяжкіх эмоцый (крыўды, злосці, расчаравання, сораму, адзіноты);
- прыняцце сумесных рашэнняў;
- прыняцце рашэння аб нараджэнні дзіцяці;
- падзел адказнасці і ўлады ў сям'і;
- сямейныя ролі і іх функцыі і г.д.
Каб запісацца ў члены Клуба або прыняць удзел у трэнінгах, сустрэчах, якія праводзяцца Клубам, звяртацца: каб. 1, БЛК, 3, па тэлефоне: 41-02-27.
E-MAIL: d4648@grsu.by, SPPS_GRSU@mail.ru