Мэтай дзейнасці Студэнцкага цэнтра з'яўляецца фарміраванне і развіццё псіхалагічнай культуры навучэнцаў, патрэбы да пазнання сваёй асобы, стварэнне ўмоў для асабістага росту навучэнцаў.
Студэнцкі цэнтр працуе па наступных напрамках:
- псіхалагічная асвета студэнцкай моладзі універсітэта;
- аказанне псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі навучэнцам універсітэта па прынцыпе «раўны навучае раўнага»;
- аказанне псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі выхаванцам дзіцячых дамоў, агульнаадукацыйных устаноў;
- распрацоўка праграм трэнінгаў па розных псіхалагічным накірункам.
Формы працы Студэнцкага цэнтра:
- арганізацыя і правядзенне навучальных трэнінгаў для навучэнцаў, якія былі задзейнічаныя ў Студэнцкім цэнтры;
- арганізацыя і правядзенне супервізій псіхалагічнай работы навучэнцаў, якія былі задзейнічаны ў Студэнцкім цэнтры;
- псіхалагічнае кансультаванне навучэнцамі зацікаўленых асоб;
- правядзенне трэнінгаў для навучальных груп навучэнцамі, задзейнічанымі ў праекце, сумесна з педагогамі-псіхолагамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя;
- узаемадзеянне з агульнаадукацыйнымі ўстановамі, установамі аховы здароўя, грамадскімі арганізацыямі па пытаннях аказання псіхалагічнай дапамогі зацікаўленым.
Студэнцкі цэнтр псіхалагічнай дапамогі функцыянуе ў перыяд са студзеня 2017 года па снежань 2020 года.
Для ўдзелу ў працы Студэнцкага центра студэнт падае заяву аб прыёме ў члены Студэнцкага цэнтра на імя кіраўніка Студэнцкага цэнтра.
Кiруе дзейнасцю Студэнцкага цэнтра начальнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Карчакоўская Аксана Юр'еўна.
Каб запісацца ў члены Студэнцкага цэнтра, звяртацца: каб. 1, БЛК, 3, па тэлефоне: 41-02-27.
E-MAIL: d4648@grsu.by, SPPS_GRSU@mail.ru