Студэнцкія інфармацыйна-лектарскія групы (СІЛГ) – самаахвотнае аб'яднанне студэнтаў універсітэта (факультэта), якое функцыянуе на грамадскіх асновах па прынцыпу «Роўны навучае роўнага».
Дадзены прынцып пакладзены ў аснову дзейнасці СІЛГ бо, роўнае навучанне – працэс, пры якім падрыхтаваныя і матываваныя студэнты дапамагаюць сваім аднагодкам набываць новыя веды, развіваць уменні і навыкі, фарміраваць каштоўнасныя арыентацыі, устаноўкі, накіраваныя на здаровы лад жыцця, на маральныя адносіны да сябе і іншых людзей, на бяспечныя і адказныя паводзіны.
Мэта дзейнасці СІЛГ – папярэджанне правапарушэнняў, прафілактыка і прапаганда здаровага ладу жыцця ў студэнцкім асяроддзі.
Асноўныя накірункі дзейнасці:
- узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, зацікаўленымі ў ажыццяўленні асветніцкай і прапагандысцкай дзейнасці ў моладзевым асяроддзі;
- прапаганда здаровага ладу жыцця і законапаслухмяных паводзін у студэнцкім асяроддзі;
- супрацоўніцтва са службамі ўніверсітэта і г. Гродна па пытаннях арганізацыі і правядзенні сацыяльна значных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў.
Каардынатарам студэнцкіх інфармацыйна-лектарскіх груп універсітэта з'яўляецца педагог-псіхолаг I катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Кядала Вольга Мікалаеўна.
Па ўсіх узнікаючых пытаннях звяртацца:
каб. 1, БЛК, 3, па тэлефоне: 41-02-27.
E-MAIL: d4648@grsu.by, SPPS_GRSU@mail.ru
Распараджэнне Аб зацвярджэнні Палажэння аб студэнцкіх інфармацыйна-лектарскіх групах
Інфармацыйныя матэрыялы
ФОТАГАЛЕРЭЯ