Мэта праекта: садзейнічанне максімальнаму раскрыццю творчых здольнасцей навучэнцаў і актыўнае ўключэнне іх у музычна-творчую і мастацка-выставачную дзейнасць.
Задачы праекта:
- Арганізацыя творчых зносін і сумеснай работы студэнцкай моладзі, якія садзейнічаюць развіццю прафесійных і сацыяльна-асобасных кампетэнцый навучэнцаў.
- Удасканаленне ўменняў і навыкаў моладзі ў галіне мастацкай і музычнай творчасці.
- Фарміраванне ў навучэнцаў самастойнага вырашэння творчых задач.
- Аказанне кансультатыўнай дапамогі навучэнцам у пытаннях творчага ўдасканалення.
- Стварэнне ўмоў для абмену вопытам творчай дзейнасці сярод навучэнцаў і работнікаў універсітэта.
Формы рэалізацыі Праекта:
- арганізацыя тэматычных мерапрыемстваў;
- арганізацыя і правядзенне акцый, канцэртаў, з прыцягненнем студэнтаў 1 і 2 ступені атрымання адукацыі Універсітэта;
- арганізацыя і правядзенне інтэрактыўных пляцовак, па прынцыпе "роўны навучае роўнага";
- правядзенне творчых майстар-класаў.
Кіраўнік праекта - Віялета Уладзіміраўна Шаблінская.
Каб запісацца ў члены Псіхалагічнага салона, звяртацца: вул. Леніна, 32, каб. 1а.
Кантактны тэлефон: (8 0152) 62-60-42.
Мерапрыемствы
Напярэдадні Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта для студэнтаў і работнікаў была арганізавана святочная акцыя «Віншавальная паштоўка «Мой ГрДУ».
Мерапрыемства было арганізавана трыма грамадскімі арганізацыямі ўніверсітэта: прафкамам студэнтаў, студэнцкім саветам універсітэта і БРСМ.
Напоўніць канцэртную частку праграмы дапамаглі ўдзельнікі праекта "Творчасць без межаў".
У межах акцыі юнакі і дзяўчаты выступілі перад Купалаўцамі з творчымі нумарамі, а адметнасцю мерапрыемства стаў дэбют гурта барабаншчыц!
Усіх гледачоў і гасцей рабяты пачаставалі невялікімі шакаладкамі і падарылі віншавальныя паштоўкі.
Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы!
На базе інтэрната № 6 (вул. Дубко, 20) прайшла вечарына бардаўскай песні "Песні для душы".
Галоўнымі арганізатарамі выступілі ўдзельнікі праекта "Творчасць без межаў" сумесна з выхавацелямі інтэрната.
Мерапрыемства было напоўнена атмасферай цяпла і ўтульнасці. Выконвалі песні розных дзесяцігоддзяў і аўтараў.
Канцэрт выклікаў шмат станоўчых эмоцый.
Для студэнтаў і работнікаў універсітэта ўдзельнікамі праекта "Творчасць без межаў" быў праведзены майстар-клас "Інстаграм: ад А да Я".
Гасцямі і галоўнымі спікерамі выступілі Уладзімір Гангала і Мікіта Панцэвіч, заснавальнікі ТАА "Медыяфлоў", рэзідэнты Навукова-тэхналагічнага парка.
Асноўнымі тэмамі сталі: вядзенне інстаграм-акаўнта, як набраць падпісчыкаў, запаўненне шапкі профілю, як запусціць таргетаваную рэкламу.
17.12.2020 прайшоў майстар-клас па вырабе навагодніх цацак "Падары Новы год бліжняму" у рамках універсітэцкага праекта "Творчасць без межаў", студэнты і выкладчыкі з падручных матэрыялаў рабілі цацкі і маленькія падарункі для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага прытулку.
20 снежня на факультэце мастацтваў і дызайну адбыўся майстар-клас студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура" Яны Янукевіч па тэме "Асновы сцэнічнай мовы як спосаб паспяховай камунікацыі з аўдыторыяй". У ходзе майстар-класа Яна пазнаёміла студэнтаў з асновамі сцэнічнай мовы і асноўнымі задачамі пры падрыхтоўцы да сцэнічнаму выступу, прадэманстравала практыкаванні для развіцця дыхання, артыкуляцыі, дыкцыі, а таксама практыкаванні для пераадолення сцэнічнага хвалявання.
27 лістапада на факультэце мастацтваў і дызайну ў рамках універсітэцкага праекта «Творчасць без межаў» адбыўся майстар-клас студэнтаў 2 курса спецыяльнасці Дызайн (графічны) Шахыравай Назлі і Козыравай Евы «Графічны планшэт для пачаткоўцаў». У ходзе майстар-класа Назлі і Ева паказалі, як з дапамогай графічнага планшэта ствараць персанажаў і карэктна іх публікаваць у сацсетках. Таксама былі закрануты пытанні правільнай кампаноўкі персанажа, падбору палітры, пісьменнага выкарыстання каляровай гамы. Акрамя таго, вядучыя майстар-класа завастрылі ўвагу на тое, якія сацсеткі цяпер найбольш распаўсюджаныя для публікацыі падобных ілюстрацый.
31 кастрычніка адбыўся майстар-клас студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Дызайн касцюма і тканін" Еўжык Кацярыны, падчас якога яна пазнаёміла слухачоў з кароткай гісторыяй узнікнення такога выгляду калекцый адзення, як «haute couture». На майстар-класе былі прадстаўлены фатаграфіі актуальных калекцый дзеючых дызайнераў, а таксама прэзентацыя на тэму «Трэнды высокай моды - восень 2019». Кацярына таксама прадэманстравала эскізы ўласных калекцый «Pret-a-Porter», «Pret-a-Porter De Luxe» і «Haute Couture».
Выстава аўтарскіх лялек «Міф і вобраз» адкрылася 12 чэрвеня ў аўдыторыі № 8 навучальнага корпуса факультэта мастацтваў і дызайну па вул. Дзяржынскага, 28. У экспазіцыю ўвайшлі навучальныя работы, выкананыя студэнтамі 4 курса спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" ў рамках творчага праекта па дысцыпліне "Асновы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва", а таксама курсавыя работы студэнтаў 3 курса, выкананыя пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры выяўленчага мастацтва Сідаровіч Жанны Міхайлаўны. Вобразы лялек створаны па матывах беларускіх, скандынаўскіх, грэчаскіх і рымскіх міфаў і легенд.
22.03.2019 на факультэце мастацтваў і дызайну ў рамках праекта «Творчасць без межаў» прайшоў майстар-клас «Як стварыць стыльны вобраз у вопратцы». Майстар-клас правяла студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)» Кацярына Еўжык. Студэнты змаглі азнаёміцца з правіламі спалучэння элементаў у касцюме, асноўнымі складнікамі стыльнага і гарманічнага вобразу, даведацца пра асноўныя памылкі пры падборы гардэроба.
15.02.2019 – майстар- клас "Стварэнне сінтэзатара гукаў у хатніх умовах". У ходзе майстар- класа падключана мікрасхема (НЕ555), якая генеруе сігнал формы меандра. Дадзеная мікрасхема ўжыта ў якасці сінтэзатара гуку. Майстар-клас правёў студэнт 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Фурман Ігар.
13 снежня прайшоў майстар-клас ігры на гітары, які правёў студэнт 3 курса спецыяльнасці «Народная творчасць (інструментальная музыка)» Іван Дайнека. Майстар-клас быў прысвечаны знаёмству з творчасцю сучасных кампазітараў, якія пішуць музыку для класічнай гітары. Іван выканаў творы Е. Грыдзюшка, В. Захарава, Р. Дзіенса, Э. Ёрка. У ходзе майстар-класа былі паказаны розныя тэхнічныя прыёмы і асаблівасці выкананняў сучаснай гітарнай музыкі.
27.11.2018 у рамках праекта "Творчасць без межаў" адбыўся майстар-клас «Маўленчы этыкет: як зацікавіць суразмоўцу». Удзельнікам майстар-класа былі прадэманстраваны розныя тэхнікі публічных выступленняў, прыёмы прамоўніцкага майстэрства, а гэтак жа метады правядзення дзелавых гутарак, нарад. На прыкладах з уласнага жыццёвага вопыту Андрэй Віктараў распавёў, як змяняецца жыццё чалавека, які ставіць перад сабой мэты і дасягае іх сваёй уласнай працай. У красавіку 2019 года пройдзе яшчэ адзін такі майстар-клас.
29.10.2018 у рамках праекта "Творчасць без межаў" адбыўся майстар-клас "Стварэнне паштовак у тэхніцы высокага друку". Удзельнікі рабілі паштоўкі ў тэхніцы высокага друку (з дапамогай штампаў з падручных сродкаў: коркаў, сцірак, лінолеўма). На паперы рознага памеру ставілі штампы, стваралі прынты і ўзоры.
16.05.2018 – майстар-клас па тэме "Ужыванне гукаўзмацняльнай апаратуры ў сучаснай музычнай індустрыі. Частка 2". Майстар-клас правёў студэнт 2 курса Івана Фурман. Было прадстаўлена падлучэнне мікшэрнага пульта да гукаўзмацняльнай апаратуры. Удзельнікаў майстар-класа азнаёмілі з прыладай мікшар і працай з ім, паказалі правільнасць падлучэння камутацыі.
15.05.2018 – адкрыццё выставы «Аўтапартрэт»
Выстава аб'ядноўвае работы студэнтаў, выкананыя ў розных відах і жанрах мастацтва: жывапіс, графіка, мастацкая фатаграфія, аўтарская лялька.
13.04.2018 прайшоў майстар-клас па стварэнні прынтоў. Майстар-клас правялі студэнткі 4 курса спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)» Вольга Войтава і Вераніка Лахавец. У ходзе майстар-класа аўтары распавялі і прадэманстравалі як ствараюцца прынт на вопратцы на прыкладзе гатовых вырабаў з іх аўтарскіх калекцый.
05.03.2018 – майстар-клас на тэму «Ужыванне электратэхнічных сродкаў у музычнай індустрыі» студэнта 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Фурмана Ігара. У ходзе майстар-класа ўдзельнікам распавялі, як чытаецца электрасхема і прадэманстравалі падлучэнне ўзмацняльніка гуку (вырабленага з падручных сродкаў) і яго працу ў дачыненні да прайгравальніка, бас-гітары, калонкі.
02.03.2018 – майстар-клас ігры на гітары. Майстар-клас правёў Яўген Бяляўскі, магістрант факультэта мастацтваў і дызайну, лаўрэат міжнародных конкурсаў. Удзельнікам распавялі пра прыладу гітары, манеры выканання, сродкі музычнай выразнасці, прыёмы гуказдабыцця, выкарыстованых у гульні на інструменце (на прыкладзе цыкла п'ес гродзенскага кампазітара дацэнта кафедры музычнага мастацтва Уладзіміра Захарава). У выкананні Яўгена Бяляўскага прагучалі п'есы: «Танец» Я. Грыдзюшка, «Summertime» у апрацоўцы А. Альшанскага.
02.03.2018 - Майстар-клас ігры на гітары.
Майстар-клас правёў Бяляўскі Яўген, магістрант факультэта мастацтваў і дызайну, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
23.11.2017 года ў рамках агульнаўніверсітэцкага праекта «Творчасць без межаў» прайшоў трэнінг па развіцці крэатыўнасці, які правяла студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну спецыяльнасці «Дызайн графічны» Аліна Міхалковіч. У трэнінгу прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў.
Люты 2017
Майстар-клас па малюнку. Выстава творчых работ філіяла кафедры выяўленчага мастацтва (навучэнцы ДУА “Гімназія №5 г. Гродна”)
Красавік 2017 Майстар-клас па стварэнні аўтарскіх лялек. Выстава аўтарскіх лялек «Сошедшие с полотен»