Мэта праекта: каардынацыя і актывізацыя моладзевых ініцыятываў, развіццё ў студэнтаў высокіх маральных якасцяў шляхам прапаганды ідэй добраахвотнай працы на карысць грамадства і прыцягненне студэнтаў да вырашэння сацыяльна значных праблем.
Задачы праекта:
- папулярызцыя ідэй валанцёрскага руху ў моладзевым асяроддзі, прыцягненне моладзі да ўдзелу ў добраахвотнай бязвыплатнай дапамозе;
- фарміраванне арыентацыі ў моладзі на пазітыўныя каштоўнасці праз уцягванне ў рэальную сацыяльна-карысную дзейнасць;
- падтрымка і рэалізацыя сацыяльных ініцыятыў студэнтаў, стварэнне аптымальных умоў для распаўсюджвання валанцёрскага руху і актывізацыі ўдзелу студэнтаў у сацыяльна-значных акцыях горада і вобласці;
- каарынацыя дабрачыннай (валанцёрскай) дзейнасці студэнтаў усіх факультэтаў;
- сістэмная прапаганда валанцёрскай дзейнасці ў моладзевым асяроддзі;
- усталяванне партнёрскіх сувязяў з моладзевымі арганізацыямі і фондамі для сумеснай сацыяльна значнай дзейнасці.
Праект рэалізуецца па наступных напрамках:
- шэфская дапамога ветэранам ВАВ, ветэранам працы універсітэта, а таксама адзінокім пажылым людзям і інвалідам;
- дапамогу дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама маламаёмасным сем'ям і цяжкахворым дзецям;
- дапамогу бяздомным жывёлам;
- мерапрыемствы, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя;
- прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі, якая навучаецца;
- іншая валанцёрская дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік праекта - Валянціна Іванаўна Есіна - педагог сацыяльны 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба.
Каб стаць удзельнікам праекта "Дары сябе без астатку", звяртацца: па адрасе вул. Ажэшкі, 22 каб. 228
Кантактны тэлефон: (8 0152) 73-19-86.