На онлайн-платформе прадставяць праекты, распрацаваныя ўдзельнікамі Студыі, студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта.
Вынікі ўдзельнікаў будуць ацэньваць эксперты, бізнес-кансультанты, прадпрымальнікі і спецыялісты-практыкі, якія выступалі ў Студыі на працягу года з семінарамі і майстар-класамі. Сярод экспертаў праекта - загадчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Лі Чон Ку, заснавальнік першай маркетынгавай кухні AVO Сяргей Вялічка, заснавальнік і ўладальнік Makaronin cafe Сяргей Хрышчановіч, выканаўчы дырэктар кампаніі "Окнаград" і аўтар праекта "Усвядомленае планаванне" Аляксей Валадось, дырэктар Цэнтра фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Алег Шыраеў. Той, хто паспяхова дойдзе да фіналу і атрымае ацэнку экспертаў па сваёй працы, будзе ўзнагароджаны сертыфікатам Студыі праектаў і стартапаў.
Праекты, створаныя ў Студыі за першы год працы, усе жадаючыя змогуць ацаніць 30 мая ў 10:00. Прэзентацыя пройдзе на платформе Webex.
Каб прыняць удзел у Адкрытай прэзентацыі, задаць пытанні праектным камандам і выказаць сваё меркаванне, трэба перайсці па вызначанай спасылцы і далучыцца да сесіі ў вызначаны час. Пароль сесіі: 30052020. Усе падрабязнасці аб дзейнасці студыі можна знайсці тут.
Нагадаем, што Студыя праектаў і стартапаў была створана ў ГрДУ імя Янкі Купалы восенню мінулага года. Праект закліканы дапамагаць купалаўцам развіваць інавацыйныя ідэі і рэалізоўваць уласныя бізнес-праекты.