У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі конкурсу, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Пераможцы вызначаліся ў катэгорыях «Фатограф-аматар» і «Фатограф-прафесіянал». Журы ацэньвала арыгінальнасць ідэі, глыбіню прапрацоўкі тэмы аўтарам, а таксама якасць тэхнічнага выканання. Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны студэнткі 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Антаніна Літвінава і Валерыя Ясімчык, другое месца - у іх аднакурсніц Анастасіі Андросік і Ганны-Валерыі Бурван і трэцяе месца - у студэнта-першакурсніка факультэта матэматыкі і інфарматыкі Арцемія Іскрава.
Конкурс фотаработ «У памяці захаваем» праходзіў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў перыяд з 12 мая па 1 лістапада. Арганізатарамі выступілі Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў ГрДУ імя Янкі Купалы і аддзел падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта. Конкурс праводзіўся з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу студэнтаў, захавання памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, прыцягнення ўвагі моладзі да жыцця ветэранаў, выхавання паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага свайго народа, фарміравання ў студэнцкай моладзі нацыянальнай і грамадзянска-патрыятычнага самасвядомасці.