На працягу ўсяго працэсу пераезду рабяты будуць дапамагаць у перамяшчэнні фондаў, каталогаў, аргтэхнікі ў новы будынак.
У будынку па вуліцы Карбышава бібліятэка зойме некалькі паверхаў. Першы і другі будуць адкрыты для чытачоў - тут размесціцца аддзел абанемента, а пяты паверх стане месцам захоўвання фондаў.
Ужо ў студзені, упершыню зазірнуўшы ў бібліятэку па новым адрасе, чытачы будуць прыемна здзіўлены новыми камфортными умовами галоўнай абласной бібліятэкі. І кіраўніцтва разлічвае, што гэтая кропка на карце Гродна стане яшчэ адным месцам прыцягнення для турыстаў.
Плануюць у бібліятэцы арганізаваць дзіцячы куток, дзе маляняты змогуць з карысцю правесці час, пакуль бацькі занятыя. Акрамя таго, не выключае кіраўніцтва бібліятэкі і магчымасць арганізацыі пакою адпачынку, дзе наведвальнікі сталага ўзросту, гартаючы кніжныя старонкі, змогуць пагутарыць з аднагодкамі.
Па матэрыялах grodnonews.by