Міжнародная анлайн-віктарына «Я – грамадзянін Сусвету» была прысвечана 126-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта Сяргея Ясеніна. Яе арганізатарам выступіў Дзяржаўны музей-запаведнік С. А. Ясеніна, размешчаны ў Разанскай вобласці.
У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел прыхільнікі творчасці Сяргея Ясеніна з Расіі і краін СНД. Ім было прапанавана адказаць на 20 пытанняў і выканаць творчае заданне па прозе творцы. Першае месца сярод удзельнікаў ад 12 да 18 гадоў заняла навучэнка 2 курса Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Лумянская.
Віншуем Вольгу з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
