Падпісанне пагаднення паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ціндаоскім каледжам дашкольнай адукацыі аб рэалізацыі сумеснага праекта па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" адбылося ў рамках візіту купалаўскай дэлегацыі ў Кітайскую Народную Рэспбуліку.
Падпісанне гэтага пагаднення - важны крок у развіцці адукацыйнага супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі. Яно адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта і Ціндаоскага вышэйшага каледжа дашкольнай адукацыі, спрыяючы абмену вопытам і ведамі ў галіне дашкольнай педагогікі.
Сумесны праект будзе накіраваны на распрацоўку адукацыйных праграм, правядзенне сумесных даследаванняў і абмен студэнтамі і выкладчыкамі паміж універсітэтам і каледжам. Заключанае пагадненне пацвярджае імкненне бакоў да супрацоўніцтва. Яно таксама адлюстроўвае высокую ацэнку якасці адукацыі, якая прадастаўляецца Купалаўскім універсітэтам, з боку замежных партнёраў.
Падпісанне пагаднення стала лагічным крокам у развіцці адносін паміж установамі адукацыі, якія пачаліся ў сакавіку гэтага года. Тады адбылося анлайн-падпісанне дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ціндаоскім вышэйшым каледжам дашкольнай адукацыі.
Ужо ў красавіку адбыўся працоўны візіт прарэктара па вучэбнай працы Лявонція Паўлава, дэкана педагагічнага факультэта Юрыя Гняздоўскага і намесніка начальніка аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алесі Бялко ў каледж-партнёр. У рамках візіту было падпісана Пагадненне аб рэалізацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі ў скарочаныя тэрміны для грамадзян КНР па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя".