Дэлегацыя Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта прыбыла ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з афіцыйным візітам. Галоўнай мэтай стала азнаямленне з адукацыйным працэсам і матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта, а таксама пошук шляхоў для далейшага ўзаемадзеяння.
Першым пунктам праграмы візіту стала сустрэча за круглым сталом, дзе прадстаўнікі абодвух бакоў змаглі пазнаёміцца і паказаць свае ўстановы адукацыі адзін аднаму. У ходзе сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні аб магчымасці стажыровак і адкрыцці сумеснага інстытута Канфуцыя на базе Купалаўскага ўніверсітэта.
Дэлегацыя з Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта таксама наведае некалькі факультэтаў. Замежныя партнёры азнаёмяцца з факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэтам мастацтваў і дызайну, а таксама факультэтам фізічнай культуры. У кожным з іх госці атрымаюць падрабязную інфармацыю аб спецыяльнасцях, праграме навучання і навуковай дзейнасці студэнтаў.
Акрамя таго, прадстаўнікі дэлегацыі наведаюць інтэрнат універсітэта, дзе яны азнаёмяцца з умовамі пражывання студэнтаў і атрымалі ўражанні аб камфорце і сучасных умовах, створаных для дзяцей.
Візіт дэлегацыі Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта стаў важным крокам у развіцці супрацоўніцтва паміж універсітэтамі. Абодва бакі выказалі гатоўнасць да далейшага паглыблення ўзаемадзеяння і прадаўжэння абмену вопытам і ведамі ў галіне адукацыі.
Вынікам плённага візіту дэлегацыі стане выпрацоўка канцэпцыі Дарожнай карты.