З 28 кастрычніка па 3 лістапада на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася навуковая стажыроўка дырэктара навукова-адукацыйнага цэнтра "Лічбавая бяспека і супрацьдзеянне карупцыі", дацэнта кафедры сацыялогіі і ўпраўлення БДТУ імя У.Р. Шухава, кандыдата юрыдычных навук Марыны Малчанавай.
Падчас візіту былі абмеркаваны і вызначаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва двух універсітэтаў у адукацыйнай сферы, правядзенне сумесных навуковых мерапрыемстваў, рэалізацыя сумесных навуковых праектаў і выкананне навукова-даследчых работ.
Марына Аляксееўна наведала славутасці Гродна, азнаёмілася з гісторыяй развіцця ўніверсітэта, структурай і магчымасцямі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.