З 12 па 17 лістапада горад Брэст сабраў спартсменаў Расіі і Беларусі на Спартакіяду Саюзнай дзяржавы сярод студэнцкай моладзі, прысвечаную 80-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
На працягу 6 дзён вызначалі наймацнейшых у футболе, валейболе і плаванні. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 286 чалавек, з іх Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі 143, такая ж колькасць - ад Расійскай Федэрацыі. Спаборніцтвы па валейболе праходзілі ў спартыўным комплексе "Алімп". Плаўцы выяўлялі пераможцаў на блакітных дарожках у Палацы водных відаў спорту. Футбольныя каманды змагаліся за перамогу пад купалам футбольнага манежа.
Купалаўскі ўніверсітэт быў прадстаўлены дзвюма камандамі: жаночай валейбольнай і камандай па плаванні. Абедзве каманды прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і імкненне да перамогі. Па выніках спартыўных баталій зборная каманда па валейболе стала бронзавым прызёрам, а каманда па плаванні заняла чацвёртае месца.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы бліскуча праявілі сябе на спаборніцтвах. Плаўцы прадэманстравалі цудоўныя вынікі. У індывідуальнай праграме па плаванні Ганна Чудзіна, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 50 м вольным стылем, а ў змешанай эстафеце студэнты факультэта фізічнай культуры Ганна Чудзіна, Кацярына Казак, Мікіта Пацько і курсант ваеннага факультэта Павел Башко занялі ганаровае трэцяе месца.
Кіраўніком валейбольнай каманды стала Марыя Ясене, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба Купалаўскага ўніверсітэта, а падрыхтоўку каманды па плаванні ажыццяўляла Юлія Мазур, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры.
Кожны з удзельнікаў унёс свой уклад у агульную перамогу. Іх упартыя трэніроўкі і мэтанакіраванасць дазволілі не толькі ўстанавіць асабістыя рэкорды, але і заваяваць месца на спартыўным пастаменце. Гэтыя высокія пазіцыі ў выніковым заліку сталі сведчаннем не толькі майстэрства, але і сапраўднага каманднага духу.