У рамках праекту «Устойлівы ўніверсітэт» адбылася цікавая падзея, якая аб'яднала студэнтаў у імкненні знайсці рашэнні для глабальных выклікаў сучаснасці. Інтэлектуальны турнір па Мэтах устойлівага развіцця стаў пляцоўкай для абмеркавання важных пытанняў будучыні, дзе кожны ўдзельнік змог прадэманстраваць свае веды, эрудыцыю і гатоўнасць працаваць над стварэннем устойлівага свету.
Турнір уключаў некалькі раундаў, дзе ўдзельнікі адказвалі на складаныя пытанні і прапаноўвалі свае ідэі для вырашэння актуальных праблем. Каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і здзівілі журы арыгінальнымі падыходамі і глыбокімі ведамі.
Па выніках турніру 3 месца заняў факультэт матэматыкі і інфарматыкі, другое месца ў філалагічнага факультэта, уладальнікамі першага месца стаў факультэт біялогіі і экалогіі.
Турнір стаў не толькі праверкай ведаў, але і напамінкам аб тым, што дасягненне МУР - гэта наша агульная задача.
Даведачна
Мэты ўстойлівага развіцця - гэта 17 глабальных задач, распрацаваных ААН, якія накіраваны на паляпшэнне якасці жыцця на планеце. Сярод іх такія ключавыя напрамкі, як барацьба з беднасцю і голадам, забеспячэнне якаснай адукацыі і гендэрнай роўнасці, барацьба са змяненнем клімату, захаванне экасістэм і ўстойлівае эканамічнае развіццё. Гэтыя мэты актуальныя для ўсіх краін свету, і гэтае мерапрыемства стала важным крокам да іх папулярызацыі і дасягнення.