Традыцыйна ў навагоднія святы Савецкая плошча ператвараецца ў эпіцэнтр чараўніцтва і магіі. Яркія агні і казачныя персанажы ствараюць цёплую атмасферу, а разыначка гэтай казкі - Навагодні Церам Дзеда Мароза. Упраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта стала часткай навагодняй магіі.
Для гродзенцаў і гасцей горада распрацавалі святочную праграму: маляўнічыя канцэрты, цікавыя інтэрактывы і конкурсы. Кожны дзень праходзяць майстар-класы!
Купалаўцы не маглі абысці бокам гэтае выдатнае месца і правялі для дзяцей майстар-клас па стварэнні навагодніх паштовак. Разам з хлопцамі студэнты стварылі сапраўдныя навагоднія шэдэўры!