Запрашаем купалаўцаў стаць часткай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства», які пройдзе ў Гродне 17-18 студзеня.
Акцыя «Марафон адзінства» працягвае гастраляваць па Беларусі. Гродзенцаў чакае насычаная двухдзённая праграма. У ліку мерапрыемстваў – «Нясумная НЕлекцыя», «Знаковая сустрэча», гарадскія квэсты «Гэта ўсё маё роднае», выставы «Беларусь. Узлёт», «Суверэнная Беларусь», перасоўная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, серыя канцэртаў «Час выбраў нас».
Для арганізацыі рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» патрэбна каманда валанцёраў. Удзел у гэтым маштабным праекце дасць магчымасць унесці ўклад у культурнае жыццё рэгіёну і стаць часткай унікальных мерапрыемстваў. Рэгіструйцеся да 10 студзеня і далучайцеся да каманды аднадумцаў!