Адзіны дзень інфармавання пад назвай «Удзел у выбарах - права і грамадзянскі абавязак кожнага» пашырыў веды студэнтаў аб выбарчым працэсе. Спікерамі сталі дацэнт кафедры журналістыкі Ганна Рыжковіч і студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Расціслаў Сіроцкі.
Мерапрыемства стала пляцоўкай для абмеркавання важнасці выбараў у нашым сучасным грамадстве і бясспрэчнай значнасці ўдзелу кожнага грамадзяніна ў гэтым працэсе. Адзіны дзень інфармавання не толькі паглыбіў веды аб выбарах, але і паспрыяў фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў.
– Удзел у выбарах з'яўляецца не толькі правам, але і грамадзянскім абавязкам кожнага члена грамадства. Голас кожнага чалавека мае значэнне і здольны паўплываць на будучыню краіны. Прымаючы актыўны ўдзел у электаральнай кампаніі, мы ўдзельнічаем у фармаванні лепшага грамадства для ўсіх нас, – адзначылі спікеры.
Слухачы па выніку сустрэчы прыйшлі да адзінай думкі, што кожны голас важны, і кожны грамадзянін здольны ўнесці свой уклад у развіццё краіны і працвітанне грамадства.