У ГрДУ імя Янкі Купалы прыём заявак на V Міжнародны конкурс медыяпраектаў «Студэнцкая моладзь у сучасным свеце» завяршыўся 20 студзеня. Сёлета канкурсантамі з ВНУ Беларусі і Расіі пададзена каля 240 работ.
Наступны этап конкурсу – ацэньванне работ кампетэнтным журы, у склад якога ўвайшлі дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Тамара Піваварчык, аглядальнік «Камсамольскай праўды» Галіна Сапожнікава, загадчык аддзела аўтарскіх праграм РУП РТЦ тэлерадыёкампанія «Гродна» Кацярына Старчавая, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі Інстытута «Вышэйшая школа журналістыкі і масавых камунікацый» СПБДУ Любоў Іванова – і гэта толькі некаторыя з іх. У склад журы ўвайшлі 15 спецыялістаў медыясферы Беларусі і Расіі.
Праца членаў журы завершыцца 7 лютага, далей прыняць удзел у анлайн-галасаванні зможа кожны ахвочы ў тэлеграм-канале StudMedia | GRSU. Праца, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае прыз сімпатый гледачоў.
Удзельнікаў конкурсу чакаюць анлайн майстар-класы ад вядучых экспертаў у сферы медыя Беларусі і Расіі з 18 па 20 лютага, а 24 будуць аб'яўлены вынікі конкурсу.