23 студзеня 2025 года сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце з моладдзю сумесна са студэнцкім гарадком у інтэрнаце № 2 была арганізавана дыялогавая пляцоўка «Ведай і выконвай закон! Інфармацыйная бяспека».
Перад навучэнцамі выступілі спецыялісты АГіМ Ленінскага РАУС горада Гродна Кацярына Капыцкая і Юлія Комка на тэму «Правы і абавязкі замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь».
На сустрэчу таксама была запрошана дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, кіраўнік сектара Школы асветы Ірына Анатольеўна Майсеева, якая расказала пра распаўсюджаныя віды падману ў сетцы Інтэрнэт, а таксама пра тое, як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад інтэрнэт-ашуканцаў.