20 сакавіка адбылася дыялогавая пляцоўка «Папярэджанне замахаў экстрэмісцкай накіраванасці», арганізаваная сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Перад студэнтамі выступілі начальнік аддзела бяспекі ўніверсітэта Максім Сазонаў і намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Вадзім Налівайка.
Максім Сазонаў у простай і даступнай форме распавёў навучэнцам пра такія паняцці як «экстрэмізм», «тэрарызм», «радыкалізм», пра небяспеку і наступствы ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці.
Вадзім Налівайка расказаў аб відах правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю, а таксама якая адміністрацыйная і крымінальная адказнасць прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у выпадку іх учынення.
Адмысловая ўвага была нададзена небяспекі экстрэмісцкіх матэрыялаў у Інтэрнэце, у прыватнасці ў сацыяльных сетках. Дзеці даведаліся аб тым, як адрозніць бяспечны кантэнт ад экстрэмісцкага, як правільна паводзіць сябе ў анлайн-прасторы.
На сустрэчы студэнтам быў прадэманстраваны фільм «Радыкалізм. Экстрэмізм. Тэрарызм».