Санкт-Пецярбургская дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры «Музейна-выставачны цэнтр» сумесна з Санкт-Пецярбургскім аддзяленнем Міжнароднага грамадскага фонду «Расійскі Фонд Свету» да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне рэалізуе міжнародны культурна-асветніцкі праект «Юнацтва – ваенная пара». Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у ініцыятыве.
Мэта праекта – выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і фарміраванне каштоўнасных пазітыўных адносін у сучаснай моладзі да гісторыі сваёй краіны праз збор і рэпрэзентацыю гістарычнага матэрыялу аб дзецях і моладзі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Праект уключае ў сябе міжнародны конкурс відэаролікаў «Юнацтва – ваенная пара» і міжнародную канферэнцыю «Школьныя гады – ваенныя», правядзенне якіх напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне заклікана не толькі актуалізаваць патрыятычныя пачуцці падрастаючага пакалення, але і рэалізаваць свае веды, уменні і творчыя здольнасці пасродкам уцягвання ў праектна-даследчую дзейнасць. Падрабязнасці ТУТ.